Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:
— папулярызацыя чытання сярод дзяцей і падлеткаў;
— выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару і павагі да каштоўнасцей сваёй Радзімы, роднага краю;
— пашырэнне чытацкага кругагляду, павышэнне цікавасці да сучаснай беларускай паэзіі, творчасці паэтаў-землякоў;
— садзейнічанне раскрыццю творчага патэнцыялу карыстальнікаў бібліятэк;
— выхаванне літаратурнага і мастацкага густу, культуры чытання;
— развіццё творчых і камунікатыўных здольнасцей.
Конкурс праводзіцца з 5 сакавіка па 6 красавіка 2024 года;
Для удзелу у Конкурсе да 10 сакавіка падаецца заяўка па форме (дадатак);
Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:
1 этап — завочны. Матэрыялы (відэафайлы) выступоўцаў дасылаюцца да 22 сакавіка 2024 года на электронны адрас: metod@rcbsbar.brest.by;
2 этап — вочны. Праводзіцца 6 красавіка 2024 года ў ЦРБ імя Яна Чачота па адрасу: в. Новая Мыш, вул.Баранавіцкая, 2А;